Дзяржсакратар ЗША наведвае Германію, Францыю і ААЭ



Энтані Блінкен наведвае 14-16 траўня Германію, Францыю і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Ён таксама бярэ ўдзел у неафіцыйнай сустрэчы міністраў замежных спраў НАТО ў Берліне.

У праграме Энтані Блінкена ўдзел у паседжанні Рады па гандлі і тэхналогіям ЗША-Еўразвяз у Францыі. Таксама ён ушануе памяць прэзідэнта ААЭ Халіфы бен Зайд Аль Нахаяна, які памёр 13 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя