Эдуард Бабарыка застанецца за кратамі яшчэ 2 месяцы



Эдуарду Бабарыку падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 2 месяцы.

Як мінімум да 14 красавіка Эдуард Бабарыка будзе знаходзіцца ў менскім СІЗА, калі гэта рашэнне не будзе адменена.

Між тым, 29 снежня Эдуарду высунулі новыя абвінавачванні. Цяпер улады абвінавачваюць яго ў распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў. І пакуль не вядома, ці застаюцца ранейшыя абвінавачванні наконт меркаванага ўхілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Сыну Віктара Бабарыкі, экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду і былога кіраўніка „Белгазпрамбанка”, пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

[manual_related_posts]