Эксперты: пра пагадненне аб спыненні агню на ўсходзе Украіны



Беларускія эксперты па-рознаму ацэньваюць магчымасць выканання пагаднення аб спыненні агню на паўднёвым усходзе Украіны, якое было падпісана на пасяджэнні кантактнай групы ў Менску.

Палітолаг Валеры Карбалевіч назваў „вялікім дасягненнем” той факт, што бакі дамовліся аб спыненне агню. Аднак, паводле яго слоў, „напэўна, не ведае ніхто”, ці будзе трымацца гэта перамір’е.

Эксперт нагадаў, што ўкраінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка раней ужо заяўляў, што „даў каманду ўкраінскай арміі спыніць агонь”, аднак, як паказалі далейшыя падзеі, сутычкі бакоў не спыніліся. „У той жа час не ўпэўнены, што з іншага боку канфлікту ёсць хтосьці адзін, хто кантралюе ўсе атрады сепаратыстаў. Там ёсць атрады, якія кіруюцца палявымі камандзірамі, і яны нікому не падпарадкоўваюцца”, – заявіў палітолаг.

Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў лічыць, што ў параўнанні з мінулымі спробамі заключыць перамір’е на паўднёвым усходзе Украіны цяпер больш шансаў, што падобнае пагадненне будзе выконвацца. „Бакі больш зацікаўленыя ў спыненні агню, – сказаў ён. – Арміі Украіны трэба перагрупавацца, набрацца сіл, таму што ім, мяркуючы па ўсім, цяжка спраўляцца з падмацаваным расейскімі сіламі, з іншага боку таксама адчуваецца неабходнасць у перамір’і”.

Па ўсёй логіцы, адзначыў Мельянцоў, цяпер Расеі трэба „вытрымаць паўзу” і пачакаць, „якія будуць прапановы Кіева на перамовах.