Эрдаган назваў непрымальным рашэнне РФ аб прызнанні ЛНР і ДНР



Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган назваў непрымальным рашэнне Расеі аб прызнанні ЛНР і ДНР. Ён заклікаў выконваць міжнароднае права.

«Мы лічым гэтае рашэнне непрымальным. Мы заклікаем бакі выконваць здаровы сэнс і міжнароднае права», – цытуе Эрдагана агенства Anadolu.

Турэцкі прэзідэнт таксама выказаў гатоўнасць прыняць удзел у саміце, правесці які прапанаваў Уладзімір Зяленскі. У ім павінны прыняць удзел чальцы Савета Бяспекі ААН, Турцыя і Германія.

[manual_related_posts]