ЕС абмяркоўвае забарону на імпарт расейскай нафты



У новы пакет санкцый, які рыхтуе Еўрасаюз, можа ўвайсці забарона на імпарт расейскай нафты. Па звестках The New York Times, краіны Еўрасаюза ўсё бліжэй падыходзяць да таго, каб дамовіцца паміж сабою пра ўвядзенне гэтай абмежавальнай меры. Аднак мяркуецца, што канчатковае рашэнне будзе прынятае толькі пасля другога тура выбараў у Францыі, які пройдзе 24 красавіка.

Рост цэн на паліва, выкліканы забаронай на імпарт расейскай нафты, можа знізіць шанцы дзейнага прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона на перавыбранне і дапамагчы яго саперніцы Марын Лё Пен, якая, як лічыцца, сімпатызуе Пуціну і не падтрымлівае жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя