ЕС плануе паставіць Малдове дадатковае вайсковае абсталяванне перад магчымай расейскай агрэсіяй



Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі падчас візыту ў Малдову.

На мінулым тыдні з’явіліся матэрыялы выведак аб падрыхтоўцы Расеяй нападу на Малдову з тым, каб забяспечыць «калідор» да непрызнанага Прыднястроўя з Адэсы і Крыму, а таксама мець магчымасць пагражаць Украіне па новым кірунку.

Раней прэзідэнтка Малдовы Мая Санду патрабавала вываду расейскага вайсковага кантынгенту з тэрыторыі сваёй дзяржавы.