ЕС заклікаў улады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць СМІ



Еўрапейскі звяз рашуча асуджае працяг рэпрэсій супраць журналістаў і медыяарганізацый у Беларусі, заявіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

«27 жніўня беларускі рэжым загадаў ліквідаваць Беларускую асацыяцыю журналістаў – найбуйнейшую незалежную журналісцкую арганізацыю ў краіне.  Гэта з’яўляецца часткай сістэматычных рэпрэсій супраць усіх незалежных галасоў у краіне. Сярод беларусаў, прызнаных палітычнымі вязнямі, 27 з’яўляюцца работнікамі СМІ» нагадаў Петэр Стана. Па яго словах, у траўні ўлады зачынілі найбуйнейшы незалежны беларускі інтэрнэт-партал, а супраць яго кіраўніцтва і журналістаў былі распачатыя крымінальныя справы.

Стана адзначыў, што ЕС па-ранейшаму падтрымлівае народ Беларусі і працягне аказваць падтрымку грамадзянскай супольнасці краіны, у тым ліку незалежным СМІ.