Эскалацыя палестына-ізраільскага збройнага канфлікту



11 траўня адбылося істотнае абвастрэнне збройнага канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай.

На бягучым тыдні Ізраіль пачаў здзяйсняць удары па Газе ў адказ на ранейшыя правакацыйныя ракетныя абстрэлы ізраільскіх гарадоў.

Начальнік генштабу Арміі абароны Ізраіля Авіў Кахаві паведаміў, што ваенныя за апошнія паўтара дня бамбавалі больш чым 500 аб’ектаў у сектары Газа. Па яго інфармацыі загінулі дзясяткі палестынскіх баевікоў.

З іншага боку ў аўторак увечары палестынская групоўка ХАМАС заявіла, што запусціла ў бок Тэль-Авіва 130 ракет. Бальшыня з іх была перахоплена і ўзарвалася на тэрыторыі населеных пунктаў у цэнтральнай частцы Ізраіля. Вядома, што некалькі чалавек паранена, яшчэ пару жанчын-ізраільцянак загінула. Загінулі таксама 40-гадовы мужчына і малая дзяўчынка.

Пачаткова баевікі ў сектары Газа пачалі запускаць ракеты, каб падтрымаць палестынскіх дэманстрантаў і баевікоў у Ерусаліме. Адзначаны стаксама спробы адзіночных нападаў палестынскіх баевікоў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]