Этнані Блінкен занепакоены тым, што расейскія войскі застаюцца ў Беларусі



Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен лічыць, што рашэнне Беларусі і Расеі працягнуць “праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы” з’яўляецца часткай плану па магчымым уварванні ва Украіну.

Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю для CNN. Блінкен прыгадаў, што Расея спрабуе чыніць правакацыі дзеля апраўдання агрэсіі супраць Украіны. Ён заявіў, што колькасць вайсковых сіл, якія знаходзяцца на граніцах Украіны, дасягнула 150 тысяч. Напярэдадні стала вядома, што расейскія войскі застаюцца ў Беларусі.

Нягледзячы на тое, што 20 лютага афіцыйна завяршыліся сумесныя вучэнні “Саюзная рашучасць”. Пра гэта стала вядома пасля паездкі Лукашэнкі ў Маскву.

[manual_related_posts]