Еўракамісар Ёханес Хан 30 студзеня наведае Беларусь



Еўрапейскі камісар па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕЗ Ёханес Хан 30 студзеня з візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведаміў 25 студзеня на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

У час візіту плануюцца сустрэчы Ёханеса Хана з кіраўніцтвам урада і Міністэрства замежных спраў Беларусі, у час якіх будуць абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемаадносін Беларусі і ЕЗ, уключаючы перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Акрамя таго, размова пойдзе аб умацаванні палітычнага дыялогу па лініі Беларусь – ЕЗ. Паводле слоў Дзмітрыя Мірончыка, трэба будзе абмеркаваць і іншыя аспекты ўзаемаадносін, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

belta.by