Еўракамісія абмяркуе статус Украіны, Грузіі і Малдовы як кандыдатаў у ЕЗ



Сёння Еўракамісія мае намер абмеркаваць прадастаўленне статусу кандыдата на ўступленне ў Еўразвяз Украіне, а таксама Грузіі і Малдове.

Як заявіла на сумеснай з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім прэс-канферэнцыі ў Кіеве кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, само рашэнне па заяўцы Кіева будзе прынята не пазней за канец гэтага тыдня.

Зрэшты, нават у выпадку станоўчага вырашэння пытання гэта стане толькі першым крокам у вельмі працяглым працэсе. Спачатку ўсе 27 краін — чальцоў ЕЗ павінны даць сваю згоду, пасля пачнуцца грунтоўныя перамовы аб рэформах, якія Кіеў абавязаны будзе ажыццявіць, каб адпавядаць усім крытэрам чальца ЕЗ. У тым ліку ў сферы змагання з карупцыяй.

[manual_related_posts]