“Еўрамайдан” сярод намінантаў на прэмію Сахарава



prr00090873Украінскі рух «Еўрамайдан», азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус і Кангалезскі лекар Дэні Муквэгэ  – кандыдаты на  прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі», якая прысуджаецца Еўрапарламентам.

Намінанты былі вызначаныя па выніках галасавання, якое адбылося у Бруселі.

У паведамленні Еўрапарламента адзначаецца, што рух «Еўрамайдан» прадстаўляюць журналісты Мустафа Найем і Тацяна Чарнавол, спявачка і пераможца конкурсу «Еўрабачанне» Руслана Лыжычка і актывістка Лізавета Шапяцільнікава.

Лэйла Юнус выступае ў абарону правоў чалавека ў Азербайджане. Яна  і яе муж знаходзяцца пад арыштам. Іх абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе.

Кангалезскі лекар Дэні Муквэгэ заснаваў шпіталь у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга для дапамогі ахвярам сэксуальнага гвалту.

Лаўрэат прэміі імя Сахарава будзе аб’яўлены 16 кастрычніка.

Сярод ранейшых лаўрэатаў прэміі імя Сахарава — беларускі палітык Аляксандар Мілінкевіч і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота politikus.ru