Еўрапарламент абраў новага кіраўніка
Год таму
Старшынём Еўрапейскага парламента абралі італьянца Давіда-Марыю Сасолі.
Сасолі прадстаўляе групу „Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў”. Яго падтрымалі 345 еўрадэпутатаў пры мінімальна неабходных 334.
Другое месца заняў чэх Ян Заградзіл ад фракцыі „Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты”. За яго аддалі 160 галасоў. Прадстаўніца Нямеччыны Ска Келер ад фракцыі „Зялёныя – Еўрапейскі свабодны альянс” набрала 119 галасоў.