Еўрапарламент падтрымаў стварэнне трыбуналу для расейскіх ваенных злачынцаў
17 гадоў таму
Пра гэта ў Твітар паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. «Разам прыцягнем расейскае кіраўніцтва да адказнасці», – напісаў кіраўнік украінскай дыпламатыі.

Еўрапарламент у сваёй рэзалюцыі заклікае прыняць усе неабходныя меры, каб расейскі і беларускі рэжымы адказалі за ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці, генацыд і агрэсію. Таксама Еўрапарламент заклікае распаўсюдзіць на беларускі рэжым усе санкцыі, уведзеныя супраць Расеі.
Еўрадэпутаты заклікаюць расследаваць злачынствы рэжыму Лукашэнкі супраць беларускага народу, прапаноўваюць краінам ЕС актыўна прымяняць прынцып універсальнай юрысдыкцыі і рыхтаваць судовыя справы супраць беларускіх службовых асобаў, адказных за гвалт і рэпрэсіі ў Беларусі.
