Еўрапарламент прыняў рэзалюцыі аб вяршэнстве права ў Польшчы
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыі аб вяршэнстве права ў Польшчы.

Гэта адказ на нядаўнюю пастанову Канстытуцыйнага суда Польшчы аб вяршэнстве Канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам.
У рэзалюцыі Еўрапейскі парламент выказвае меркаванне, што рашэнне супярэчыць заканадаўству ЕЗ і пагражае незалежнасці польскіх суддзяў. Дэпутаты Еўрапарламента заклікалі Камісію не зацвярджаць Польскі план адбудовы, пакуль урад не выканае палажэнні Суда Еўрапейскага Звязу. У той жа час еўрадэпутаты падкрэсліваюць, што любыя фінансавыя кары не павінны закранаць грамадзян, канчатковых атрымальнікаў субсідый.
Еўрадэпутаты заклікалі ўрад і Еўрапейскую камісію вырашыць спрэчку шляхам дыялогу. У рэзалюцыі таксама выказана прызнанне тым, хто ўдзельнічаў у пратэстах у Польшчы пасля пастановы Канстытуцыйнага суда.
Рэзалюцыю падрыхтавалі пяць палітычных груп: сяляне, сацыял-дэмакраты, зялёныя, левыя і лібералы. Дакумент моцна раскрытыкавалі правыя фракцыі. Кансерватары сцвярджалі, што рэзалюцыя напісана «па палітычным загадзе» аб нападзе на правы ўраду ў Варшаве.
Фракцыя кансерватараў і рэфарматараў падрыхтавала свой уласны праект рэзалюцыі, які быў адхілены парламенцкай большасцю. У ёй гаворыцца, што польскі суд з’яўляецца ахоўнікам Канстытуцыі і апошняя пастанова не супярэчыць заканадаўству ЕЗ. Таксама было выказана шкадаванне аб тым, што рашэнне суду было выкарыстана ў якасці меркаванага доказу надыходзячага палексіту. Таксама падкрэслівалася, што ЕЗ «не зʼяўляецца звышдзяржавай, а зʼяўляецца звязам».
Беларускае Радыё Рацыя
