Еўрасаюз дае 700 тысяч эўра на дапамогу мігрантам на беларускай мяжы



Еўрасаюз выдзеліць 700 тысяч эўра на гуманітарную дапамогу людзям, якія знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы.

«Еўрапейская камісія гатовая даць дадатковае фінансаванне на гуманітарныя патрэбы, калі доступ гуманітарных партнерскіх арганізацый у Беларусь палепшыцца ў далейшым», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.