Еўразвяз абмяркуе нафтавыя санкцыі супраць Расеі



Еўразвяз абмяркуе нафтавыя санкцыі супраць Расеі. Гэта пацвердзіў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

„Міністры будуць абмяркоўваць гэтае пытанне”, – сказаў ён у адказ на ўдакладняючае пытанне перад пасяджэннем міністраў абароны.

Барэль адзначыў, што сёння, 21 сакавіка, будзе зацверджаны „Стратэгічны компас”, сумесная абаронная ініцыятыва ЕЗ, паведамляе reform.by.

„У нас будзе сумесная сустрэча міністраў абароны з мэтай, я спадзяюся, зацвярджэння „Стратэгічнага компаса”, які не з’яўляецца адказам на вайну ва Украіне, але з’яўляецца часткай гэтага адказу”, – сказаў ён.

Раней Еўрасавет даручыў Службе знешніх дзеянняў распрацаваць „Стратэгічны компас”, які змяшчае рашэнні па развіцці абароннага складніка ЕЗ.

Барэль таксама адзначыў, што падчас сённяшняга пасяджэння будзе абмяркоўвацца сітуацыя ва Украіне, у тым ліку ваенны і гуманітарны складнік, арганізацыя дадатковай дапамогі Украіне.