Еўразвяз можа ўвесці санкцыі супраць Беларусі



Сябра нямецка-беларускай парламенцкай групы Маргарэт Баўзэ пракаментавала для Нямецкай хвалі сітуацыю ў Беларусі перад выбарамі прэзідэнта і запатрабавала неадкладнага вызвалення палітвязняў.

У выпадку далейшых аўтарытарных рухаў Лукашэнкі Еўразвяз можа задумацца пра адмену візавага пагаднення.

На пытанне, чаму Лукашэнка настолькі моцна нервуецца, яна адказала: «Таму што ён бачыць, што страціў падтрымку насельніцтва. І ён пачынае дзейнічаць больш аўтарытарна, больш агрэсіўна, ён спрабуе задушыць любую дэмакратычную канкурэнцыю. І мы ведаем з досведу іншых аўтарытарных рэжымаў, чым слабейшая падтрымка, тым больш агрэсіўна яны сябе паводзяць. Гэта проста прыкмета таго, што эра Лукашэнкі даўно скончылася. І тым важнейшая падтрымка дэмакратычным сілам краіны з боку Еўразвязу».

Беларускае Радыё Рацыя