Еўразвяз не можа дамовіцца пра эмбарга на пастаўкі расейскай нафты



Еўразвяз ніяк не можа дамовіцца пра эмбарга на пастаўкі расейскай нафты. Але можа ўвесці мытныя пошліны — дзеля гэтага нават не будзе патрэбная згода Віктара Орбана ці іншых еўрапейскіх лабістаў пуцінскага рэжыму.

Як патлумачыў у каментары Delfi старшы эканаміст Swedbank Віценіс Шымкус, для ўвядзення пошлін патрэбныя галасы 15 з 27 дзяржаў ЕЗ. Дамовіцца пра такі крок цалкам магчыма.

Грошы, атрыманыя такім чынам, могуць быць накіраваныя на падтрымку Украіны і на ўзмацненне энергетычнай бяспекі краін ЕЗ. Але, вядома, пакуль пошліны — толькі адна з прапановаў новых захадаў па абмежаванні магчымасцяў Крамля зарабляць.

[manual_related_posts]