Еўразвяз падпісаў Brexit



Старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падпісалі пагадненне аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу Еўразвязу. “Усё непазбежна зменіцца, але наша дружба захаваецца. Мы пачынаем новы этап у якасці партнёраў і саюзнікаў”, — адзначыў кіраўнік Еўрапейскай Рады. 29 студзеня чакаецца ратыфікацыя пагаднення ў Еўрапарламенце. Вялікабрытанія і Брусель таксама павінны будуць заключыць гандлёвае пагадненне.

Brexit запланаваны на 31 студзеня ў 23:00 па Грынвічу. Па Менску гэта будзе дзве гадзіны ночы першага лютага. Пасля гэтага да канца 2020 года запланаваны пераходны перыяд.

nn.by

[manual_related_posts]