Еўразвяз падтрымлівае Дзень салідарнасці з Беларуссю
5 месяцаў таму
Еўрапейскі звяз падтрымлівае народ Беларусі ў памкненні да бяспечнай, суверэннай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні.

Пра гэта гаворыцца ў заяве афіцыйнага прадстаўніка знешнепалітычнай службы ЕЗ Петэра Стана з нагоды Дня салідарнасці з Беларуссю.
Прадстаўнік ЕЗ адзначае, што сёння спаўняецца паўтара года з дня сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Увесь гэты час рэжым Лукашэнкі працягвае парушаць правы чалавека і праводзіць жорсткія рэпрэсіі супраць усіх слаёў насельніцтва.
Петэр Стана згадвае, што за кратамі апынуліся 1040 палітвязняў, у тым ліку 33 прадстаўнікі СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]