Еўразвяз выдзяляе Украіне 9 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі



Еўрапейскі звяз ды яго партнёры па Групе сямі дамовіліся вылучыць Украіне 9 мільярдаў еўра фінансавай дапамогі.

Пра гэта паведаміў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль у Твітары.

„Еўразвяз прыняў рашэнне працягваць аказваць садзейнічанне Украіне з пакрыццём яе надзённых патрэбаў у ліквіднасці. Еўрапейскага рада гатова выдзеліць Украіне 9 мільярдаў еўра. Моцная і канкрэтная падтрымка для аднаўлення Украіны”, – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле СМІ, частка гэтай дапамогі будзе ў выглядзе грантаў, а частка – у выглядзе льготных крэдытаў.

[manual_related_posts]