30 лістапада будзе апошні эвакуацыйны рэйс з Менску ў Ірак



У аўторак, 30 лістапада, вылеціць апошні рэйс для эвакуацыі іракцаў, якія апынуліся на польска-беларускіх межах. Прэс-сакратар Міністэрства міграцыі і перамяшчэння Іраку Алі Абас Джахангір паведаміў інфармацыйнаму агенцтву Shafaq: «Больш за 1800 грамадзян Іраку, якія захраслі на польска-беларускай мяжы, былі эвакуяваныя праз Iraqi Airways». Ён дадаў, што «заўтра, у аўторак, будзе апошні рэйс для эвакуацыі тых, хто жадае вярнуцца», адзначыўшы, што ўвесь працэс эвакуацыі адбываецца за кошт ураду Іраку. «Усяго больш за 3000 іракцаў выказалі жаданне вярнуцца, большасць з іх паходзяць з Курдыстану», – сказаў ён.

Раней упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў у Іраку паведамляла, што на мяжы паміж Літвой і Беларуссю знаходзіцца каля 3000 мігрантаў 37 нацыянальнасцяў. Прадстаўнік ААН Фірас Аль-Хаціб сказаў, што 60% (1500) з іх складаюць іракцы.

Фота: Al Sumaria