ЕЗ не прызнае расейскі парламент у выпадку несумленных выбараў



ЕЗ  павінен быць гатовы да непрызнання расейскага парламента ў выпадку правядзення несумленных выбараў. 

Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі, якую большасцю галасоў ухваліў Еўрапарламент. На галасаванне ў рамках пленарнай сесіі пасля дэбатаў у аўторак быў вынесены даклад дэпутата і былога прэм’ера Літвы Андруса Кубілюса з заклікам да ўладаў Еўразвяза пра агульны перагляд адносінаў з Расеяй. Знешняя палітыка Расеі названая агрэсіўнай і рэвізіянісцкай, а таму з «умяшаннем Расеі ў справы ЕЗ і краін «Усходняга партнёрства» варта змагацца, дыялог з Крамлём павінен насіць толькі выбарачны характар, а асаблівая ўвага нададзена неабходнасці падтрымкі дэмакратычнага грамадства”, – гаворыцца ў дакладзе.

Выбары ў Расеі пройдуць на працягу трох дзён. Пачнецца галасаванне заўтра.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: newsnord.ru