ЕЗ пачаў працу над сёмым пакетам санкцый



Пра пачатак працы ЕЗ над сёмым пакетам санкцый паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Павел Яблонскі, перадае pap.pl.

Шосты пакет санкцый супраць Расеі, прыняты Саветам ЕЗ, з’яўляецца адным з найбольшых посьпехаў польскай дыпламатыі за апошнія гады, – заявіў Павел Яблонскі. На ягоную думку, гэтага пакуль недастаткова, але гэта перакрые грошы і магчымасці Уладзіміра Пуціна фінансаваць вайну.

На пытанне, ці пачалася ўжо праца над наступным пакетам санкцый, Яблонскі адказаў станоўча:

Канешне так. Санкцыі павінны быць яшчэ больш жорсткімі – у кантэксце газу, які Расея ўсё яшчэ можа прадаваць, у кантэксце адключэння ўсіх расейскіх банкаў ад сістэмы SWIFT. Я кажу, у прыватнасці, пра „Газпромбанк”. Неабходна таксама ўвесці эмбарга на тэхналогіі, якія ўсё яшчэ могуць пастаўляцца ў Расею і выкарыстоўвацца ёю ў сваёй прамысловасці.

Прадстаўнік МЗС дадаў, што ў дадатак да афіцыйных санкцый неабходна канфіскацыя, а не толькі замарожванне, расейскіх актываў у Еўропе. „І праца над гэтым пытаннем ужо вядзецца”, – дадаў ён.

[manual_related_posts]