ЕЗ рыхтуе сустрэчу прадстаўнікоў Белграда і Прышціны ў Бруселі
ЕЗ інтэнсіўна працуе над арганізацыяй сустрэчы прадстаўнікоў Белграда і Прышціны ў Бруселі. Яна можа адбыцца да канца гэтага тыдня.
Сітуацыя на мяжы Сербіі і Косава абвастрылася тыдзень таму, калі сотні косаўскіх паліцэйскіх занялі два кантрольна-прапускныя пункты і пачалі здымаць з сербскіх аўтамабіляў дзяржнумары. У адказ сербы сталі блакаваць дарогі. Гэта прывяло да канфліктаў.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ў выпадку бяздзейнасці НАТА Сербская армія ўвойдзе на тэрыторыю Косава.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Visar Kryeziu / AP
