ЕЗ рыхтуецца да кансультацыйнай місіі ва Украіне



Місія пачне працаваць з 1-га снежня. Такое рашэнне прынялі міністры замежных спраў ЕЗ.

Дакументы, якія вызначаюць статус і абавязкі місіі, падпісалі міністр замежных спраў Еўразвяза Федэрыка Магерыні ды міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін.

Рашэнне пра адпраўку місіі было прынятае яшчэ ў ліпені бягучага года. З таго часу ідуць падрыхтоўчыя працы пад кіраўніцтвам вугорца Кальмана Міжэй.

Пакуль Брусель плануе місію на два гады. Яе мэтай стане аказанне дапамогі ўладам у Кіеве ў рэформах сектара грамадскай бяспекі, у тым ліку паліцыі, пракурораў і судовых органаў. Эксперты ЕЗ будуць дапамагаць украінцам запланаваць рэформы ды належна іх рэалізаваць. Іншай важнай задачай місіі будзе маніторынг выканання правоў чалавека і змагання з карупцыяй ва Украіне.

Місія размесціцца ў Кіеве. На першыя 12 месяцаў працы Еўракамісія вызначыла бюджэт місіі на ўзроўні 13 мільёнаў еўра.

Паводле radyjo.net

Фота obozrevatel.com

[manual_related_posts]