ЕЗ увядзе бязвізавы рэжым для грамадзян Украіны да лета



Еўрапейскі звяз увядзе бязвізавы рэжым для грамадзян Украіны «да лета». Пра гэта заявіў кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер, які знаходзіцца з візітам у Кіеве. Паводле яго слоў, Украіна выканала ўсе 44 неабходныя ўмовы для атрымання бязвізавага рэжыму.

Як адзначыў пасля сустрэчы з Юнкерам прэм’ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман, Еўрапейскі звяз плануе прыняць канчатковае рашэнне аб адмене віз для грамадзян Украіны да чэрвеня 2017 года.

«Вядома, мы абмяркоўвалі пытанне візавай лібералізацыі. Гэта адбудзецца да лета», – пацвердзіў журналістам Жан-Клод Юнкер,-  паведамляе РІА «Навіны».

Фота vestifinance.ru