ЕЗ запусціў праект для падтрымкі вакцынацыі ў краінах „Усходняга партнёрства”



Еўрапейскі Звяз запусціў інавацыйны механізм абмену вакцынамі супраць каронавіруса з краінамі – удзельніцамі „Усходняга партнёрства” на суму 35 мільёнаў еўра. Пра гэта паведаміў камісар па суседстве і пашырэнні Еўразвяза Олівер Вархеі, піша „Еўрапейская праўда”.

Згодна з механізмам, ЕЗ будзе плаціць за дастаўку вакцын для краін „Усходняга партнёрства”, каб прэпараты сталі больш даступнымі.

Над гэтай ініцыятывай Еўракамісія працавала разам з польскім урадам і банкам.

Сярэдні паказчык вакцынацыі ў краінах „Усходняга партнёрства” складае 28 працэнтаў.

Да краін „Партнёрства” уваходзяць Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.

Фота: twitter.com/OliverVarhelyi