Фэст Нацыянальнага Сцяга



28 траўня на сядзібе Славаміра Адамовіча адбыўся Фэст Нацыянальнага Сцяга.

Падчас фэсту была створана Менская абласная Рада Руха Салідарнасці „Разам”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі 5 гарадоў, – з Маладэчна, Вілейкі, Барысава, Мар’інай Горкі, Заслаўя.

Фэст прайшоў урачыста, асвечаны сцяг узнёсся над дахамі пад нацыянальны гімн „Магутны Божа”. Славамір заклікаў пераймаць яго прыклад, каб у кожным паселічшы быў свой сцяг.

 

Беларускае Радыё Рацыя