Філіп Рыкер: Мы працягнем змагацца з Лукашэнкам
25 дзён таму
ЗША занепакоены тым, што сітуацыя ў Беларусі відавочна пагаршаецца.
Падчас канферэнцыі да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю выступіў выконваючы абавязкі памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы Філіп Рыкер:
– Лукашэнка заявіў, што 11-га лютага будзе праводзіць Усебеларускі народны сход. Мы не прызнаем яго законнасці як формы ўнутрынацыянальнага дыялогу, паколькі ён выключае пункт гледжання большасці людзей, не прадстаўляе пратэстоўцаў. У далейшым мы не дазволім дапушчэння фальсіфікацый на будучых выбарах у Беларусі, як гэта было пры Лукашэнку.
Філіп Рыкер выказаў афіцыйны заклік ЗША да рэжыму вызваліць усіх палітзняволеных Беларусі і спыніць рэпрэсіі супраць жыхароў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя