Фінляндыя прыняла афіцыйнае рашэнне аб уступленні ў NATO



„Гэта гістарычны дзень. Пачынаецца новая эра”, — сказаў прэзідэнт Фінляндыі.

Фінляндыя прыняла афіцыйнае рашэнне аб уступленні ў NATO, паведаміў у нядзелю фінскі прэзідэнт Саўлі Нііністэ.

„Гэта гістарычны дзень. Пачынаецца новая эра”, — сказаў прэзідэнт.

Фінляндыя, якая мае з Расеяй агульную мяжу працягласцю 1,3 тысяч кіламетраў, да апошняга часу пазбягала ўступлення ў ваенныя альянсы, у тым ліку каб не дапусціць абвастрэння адносін з Расеяй (а да гэтага — з Савецкім Саюзам).

У суботу Саўлі Нііністэ патэлефанаваў Уладзіміру Пуціну, каб паведаміць расейскаму прэзідэнту пра рашэнне падаць заяўку на ўступленне ў NATO. Рашэнне, як было сказана, звязана як з пачатай Расеяй вайной ва Украіне, так і з пярэчаннямі Масквы супраць непашырэння Паўночнаатлантычнага альянсу.

[manual_related_posts]