Форум левых дэмакратычных сілаў пройдзе ў лістападзе ў Менску
Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Валеры Ухналёў.
«На форуме будзе абмяркоўвацца бачанне левых партый, рухаў і грамадскіх аб’яднанняў сацыяльнай палітыкі Беларусі, а таксама спосабы, якія мы можам прапанаваць для вырашэння сацыяльных праблем, найбольш хвалююць грамадзян краіны», – сказаў ён.
Ухналёў паведаміў, што цяпер дапрацоўваюцца праекты дакументаў, якія плануецца разгледзець на форуме. «Больш канкрэтна пра дату і месца паведамім пазней, калі будуць вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні», – паабяцаў палітык.
Пры гэтым Ухналёў падкрэсліў, што на форуме не будуць разглядацца пытанні ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.
«Падобныя пытанні абмяркоўвацца не будуць, гэта прынцыповы падыход, падтрыманы арганізатарамі. На форуме будуць абмяркоўвацца толькі сацыяльныя пытанні», – заявіў Ухналёў.