Французскі пасол вымушаны быў пакінуць Менск



Паводле інфармацыі @nashaniva, амбасадар Францыі Нiкаля дэ Буян дэ Лакост сёння быў вымушаны пакінуць Менск. Гэта было вынікам нежадання Парыжа ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку.

Пасол у 2020 годзе перадаў Макею копіі даверчых грамат і ўхіляўся ад кантактаў з Лукашэнкам.