Гадавіна разні ў Срэбраніцы



Сёння ўспамінаюць ахвяр разні ў Срэбраніцы. Гэта самая вялікае масавае забойства ў Еўропе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Звычайна ў гэты дзень на жалобныя цырымоніі ў Срэбраніцы збіраюцца дзясяткі тысяч чалавек. Сваякі забітых моляцца аб загінуўшых. Сёння завершыцца трохдзённы «марш міру і памяці”, які традыцыйна праходзіць у Босніі і Герцагавіне ў гадавіну трагедыі. У 100-кіламетровы шлях, па маршруце, якім 26 гадоў таму жыхары Срэбраніцы беглі з захопленага горада, выправіліся каля трох тысяч чалавек. Сярод іх – выжыўшыя і нашчадкі ахвяраў. Удзельнікі шэсця заклікаюць чалавецтва не паўтараць памылак мінулага.

Масавае забойства мясцовых жыхароў, у асноўным мужчын, адбылося ў ліпені 1995 года ў ходзе распаду Югаславіі. Падчас баснійскай вайны ў Срэбраніцу ўвайшла армія Рэспублікі Сербскай пад камандаваннем генерала Ратка Младзіча. Паводле высноваў Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі, іх ахвярамі сталі парадку 8 тысяч баснійскіх мусульман. Суд прызнаў гэта генацыдам і абвінаваціў у датычнасьці да яго амаль 20 чалавек. Младзіча назвалі ініцыятарам злачынства і прысудзілі да пажыццёвага зняволення. Парламент Сербіі таксама асудзіў разню, але адмовіўся прызнаваць яе генацыдам.

Беларускае Радыё Рацыя