Нідэрлянды і Аўстралія афіцыйна абвінавацілі Расею ў крушэнні MH17



Аўстралія і Нідэрлянды ўсклалі на Расею адказнасць за крушэнне самалёта „Боінг”, збітага над Украінай 17 ліпеня 2014 года. Напярэдадні міжнародная следчая група заявіла, што самалёт, які выконваў рэйс MH17, быў збіты з ўстаноўкі „Бук”, якая належала расейскай 53-й брыгадзе СПА.

Паводле паведамлення на сайце ўрада Нідэрляндаў, абедзве краіны афіцыйна апавясцілі Расею аб сваім рашэнні.

Грунтуючыся на заключэннях [міжнароднай групы следчых], Нідэрланды і Аўстралія перакананыя, што Расея нясе адказнасць за пастаўку ўстаноўкі” Бук „, выкарыстанай, каб збіць MH17„, гаворыцца ў заяве міністра замежных спраў краіны Стэфа Блока.

Прыцягненне дзяржавы да адказнасці гэта складаны юрыдычны працэс, і ёсць некалькі спосабаў зрабіць гэта. Нідэрлянды і Аўстралія сёння папрасілі Расію ўступіць у перамоўны працэс, каб знайсці рашэнне, якое адновіць справядлівасць пасля жахлівых пакут і шкоды, прычыненых крушэннем MH17„, растлумачыў міністр .

Паводле яго слоў, адзін з магчымых крокаў пасля гэтага перадача справы ў міжнародны суд або арганізацыю для вынясення прысуду.

BBC