Ганна Канапацкая: Дзень Незалежнасці 3 ліпеня – рэха савецкага мінулага



«Святкаванне Дня Незалежнасці 3 ліпеня выглядае, як рэха савецкага мінулага, як спасылка на тое, што ў Беларусі не было сваёй тысячагадовай нацыянальнай дзяржаўнасці», – заявіла прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Ганна Канапацкая.

У сваім відэазвароце з нагоды афіцыйнага свята яна адзначыла, што „мы, беларусы, заслужылі аднавіць сваю гістарычную памяць і святкаваць сапраўдную незалежнасць 25 сакавіка”.

– Я лічу, што ў гісторыі Беларусі ёсць іншая дата, якая больш датычыць да нашай Незалежнасці.  Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. І менавіта ў гэты дзень у найноўшай гісторыі Беларусь набыла ўласную дзяржаўнасць. Калі я стану прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, я аднаўлю дзень незалежнасці 25 сакавіка, а таксама ініцыюю выхад рэспублікі з дагавору аб АДКБ і дэнансую дамову ад Саюзнай дзяржаве. Сапраўдную дату дня незалежнасці мы вырашым разам з вамі.

30 чэрвеня ЦВК апублікаваў табліцу са звесткамі аб колькасці сапраўдных подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. За вылучэнне Канапацкой сапраўднымі прызнана 146 тысяч 600 подпісаў пры парозе 100 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя