Ганна Красуліна: Крызіс на мяжы арганізаваны штучна



Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай, на Беларускім Радыё Рацыя.

На мой погляд, усё дастаткова відавочна. Па-першае, гэта не міграцыйны крызіс, скажам так, гэта крызіс на мяжы, які арганізаваны штучна. Людзей прывозілі, агітавалі. Расказвалі, што гэта будуць турыстычная вандроўка праз Беларусь у Нямеччыну і бралі з іх за гэта грошы. Людзі, якія выязджалі з грашыма з гэтых краін і разлічвалі праз Беларусь прайсці праз усю Еўропу ў Нямеччыну. У прынцыпе яны павінны былі цудоўна разумець, што гэта не так проста. Яны ж не першы раз спрабавалі трапіць Нямеччыну, яны ведаюць, што Нямеччына прымае не ўсіх. Неабходна паступаць па закону, то бок падаваць просьбу, запыт, каб цябе прынялі ў краіну і падаваць дакументы адпаведныя. Справа ў тым, што пра правілах ААН прадстаўляецца прытулак той краінай, у якой першай апынуліся ўцекачы. То бок як толькі яны апынаюцца ў мірнай сітуацыі пасля сваёй складанай. Вось гэта першая краіна, якая для іх у дадзеным выпадку Беларусь, яны павінны былі ў Беларусі прасіць прытулак па закону. Закон міжнародны, ён дзейнічае. Менавіта так і ёсць, менавіта гэта прапаноўвае гуманітарная місія ААН, якая цяпер працуе з бежанцамі ў Беларусі, павінна працаваць і павінна быць дапушчана да бежанцаў. Таму ў прынцыпе канешне яны апынуліся ахвярай, яны не ўспрынялі тую інфармацыю, якую мы паведамляем пра сітуацыю краіне і з правамі чалавека. Яны паверылі тым махлярам, якія іх сюды заахвочвалі. Канешне ў гэтым сэнсе яны ахвяры, ахвяры падману. У іх выцягнулі з кішэняў грошы за тое, што пасля і апынулася ў вялікай меры катаваннямі. У мароз для людзей з дастаткова цёплых краін, не гатовыя людзі апынуліся ў вельмі складаным становішчы. Канешне іх вельмі шкада і іх трэба ратаваць. Як ратаваць, гэта пытанне іншае. Бо парушаючы закон ратуючы, не ведаю наколькі гэта прадуктыўна, скажам так, наколькі гэта эфектыўна. На самой справе іх канешне неабходна вярнуць у Менск. Ім неабходна прадставіць магчымасць папрасіць прытулак у Беларусі. Тыя, хто хоча вярнуцца дадому, яны павінны мець такую магчымасць. Вось гэта тое, што трэба зрабіць. Гэта павінна зрабіць гуманітарная місія ААН і ні ў якім выпадку не арганізацыі, якія знаходзяцца ў залежнасці ад Лукашэнкі. Яны не павінны атрымаць на гэта грошы. Справа ў тым, што Беларускі Чырвоны Крыж неаднаразова, ёсць сведчанні таго, што ён фінансаваўся з бюджэтных сродкаў Беларусі. Ён знаходзіцца ў падпарадкаванні па сутнасці справы і абслугоўвае рэжым. Ён, напрыклад, вялікую колькасць выбарчых лукашэнкаўскіх камісій, прадстаўляў ім прыкрыццё дакументальнае як быццам ад арганізацыі Беларускі Чырвоны Крыж. Ёсць такія сведчанні.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя