Генадзь Фядыніч: У такой сітуацыі без размовы з уладамі Беларусі не абыдзешся



Некаторая частка мігрантаў, па звестках намесніка старшыні прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, усвядоміўшы ўсю цяжкасць пераадолець мяжу Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, ужо пачала невялікімі групамі пакідаць Беларусь.

– Зараз частка людзей ад’язджае ўжо ў Ірак. Невялікімі партыямі па 20-30 чалавек. То бок Беларусь, якая ім сказала, што вам зробім усё, каб вы прайшлі, не зрабіла. І не зробіць. Трэба дамаўляцца. І ці гэта імігранты, ці гэта людзі, якія бягуць сёння ад вайны. Вось трэба разбірацца. Хай у гэтым разбіраюцца органы з Польшчы, Літвы і Латвіі і разам з Беларуссю.

„Канешне, у такой сітуацыі без размовы з уладамі Беларусі не абыдзешся. Але ў такой размове павінен быць жорсткі пасыл, што тое, як дзейнічаюць беларускія ўлады, непрымальна і небяспечна,” – лічыць Генадзь Фядыніч.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя