Генадзь Коршунаў: Насамрэч вайна пачалася ў 2020 годзе



Не 24 лютага, а ў 2020 годзе пачалася расейска-украінская вайна. У гэтым пераканы кандыдат сацыялагічных навук, старшы эксперт Цэнтру Новых ідэй Генадзь Коршунаў, які ў гэтыя часы знаходзіцца ва Украіне і падзяліўся з намі аповядам пра тое, што зараз адбываецца:

– Я б сказаў, што ўсё пачалося насамрэч у жніўні 2020 году. Таму, што калі пачалася беларуская рэвалюцыя, фактычна Лукашэнка паступова стаў ператварацца ў марыянетку. Я не здзіўлюся, калі рыторыка і дзеянні Лукашэнкі справакавалі імперскія намаганні Пуціна. Паскорылі і пасілілі эскалацыю: тэррытарыяльную і ваенную.

Генадзь Коршунаў дадаў, што пакуль цяжка даваць прагнозы адносна таго, што нават будзе заўтра ці праз некалькі дзён. Усе рашэнні прымаюцца па абставінах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]