Генеральны сакратар NATO пісьмова адхіліў патрабаванне Расеі аб непрыняцці Украіны ў альянс



Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг адпрэчыў патрабаванне Расеі аб гарантыях непрыняцця Украіны ў склад альянсу.

«Не пойдзем на кампрамісы па асноўных прынцыпах. Гэта датычыць і права якой-небудзь краіны на прыём у склад NATO», — сказаў ён пасля перадачы амбасадару Расеі ў Бруселі пісьмовага адказу альянсу на патрабаванні Расеі аб «гарантыях бяспекі.

Адначасова Столтэнберг падкрэсліў гатовасць выслухаць асцярогі Расеі ў сферы бяспекі. Ён заклікаў Крэмль зноў адкрыць прадстаўніцтвы NATO і Расеі ў Бруселі і Маскве.

Раней адказ на патрабаванні Расеі наконт «гарантый бяспекі» перадаў МЗС Расеі амбасадар ЗША ў Маскве.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]