Генконсульства Беларусі ў Нью-Ёрку спыняе працу



У Нью-Ёрку зачыняецца Генеральнае консульства Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ад 18 кастрычніка 2021 г. № 590, афіцыйна апублікаванай 20 кастрычніка 2021 г., паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як вынікае з дакумента, генконсульства павінна спыніць працу з 20 кастрычніка 2021 г. Міністэрству замежных спраў неабходна прыняць меры па яго закрыцці і прафінансаваць выдаткі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Куды зараз звяртацца беларусам, якія знаходзяцца ў ЗША?

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі консульскай акругі генконсульства (уключаючы Канаду), пасля яго закрыцця змогуць звяртацца па консульскую дапамогу ў пасольства Беларусі ў ЗША, размешчанае ў Вашынгтоне.

Беларусаў, якія стаяць на пастаянным консульскім уліку ў Генеральным консульстве, з 1 лістапада перавядуць на пастаянны консульскі ўлік у пасольстве Беларусі ў ЗША.