Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу на мэра Дняпра
5 месяцаў таму
Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу на мэра ўкраінскага Дняпра Барыса Філатава. Яму інкрымінуюць распальванне нацыянальнай варожасці.

Як паведамлялася, каля мэрыі Дняпра афіцыйны чырвона-зялёна сцяг Беларусі на флагштоку быў заменены на нацыянальны бел-чырвона-белы. Беларускія дыпламаты запатрабавалі вярнуць на месца афіцыйны сцяг і правесці праверку па гэтым факце.
Філатаў у сваім адказе заявіў, што Украіна свабодная краіна і што сцягі нацыянальных суполак вывешвае моладзь Дняпра, якая не падпарадкоўваецца мэру і муніцыпалітэту.
[manual_related_posts]