Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу супраць польскага суддзі



Генеральная пракуратура Беларусі пачала крымінальную справу ў дачыненні да суддзі акруговага суда горада Варшавы Дарыюша Любоўскага «за распальванне нацыянальнай варожасці і сацыяльнай варожасці». Прычына — нявыдача ў Беларусь Сцяпана Пуцілы.

Пры фармуляванні абвінавачання напоўніцу выкарыстаныя тыя загатоўкі, якія прымяняюцца для палітычных спраў унутры краіны, нават стылістычна нічога мяняць пракуроры не палічылі патрэбным. „Падчас пасяджэння Дарыюш Любоўскі публічна распаўсюдзіў заведама недакладную інфармацыю, накіраваную на распальванне нацыянальнай варожасці і сацыяльнай варожасці, абразіў і абылгаў найвышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь,”- адзначаецца ў заяве Генпракуратуры Беларусі.

Нагадаем, што 26-га студзеня польскі суд забараніў выдаваць Беларусі блогера. Суддзя сваё рашэнне патлумачыў тым, што «нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псіхапатычны дыктатар».

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]