Генсеку ААН перададзены асабісты ліст Макея пра сітуацыю на мяжы



Генеральнаму сакратару ААН перададзены асабісты ліст кіраўніка Міністэрства замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на сталага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова.

„Дыпламат распавёў, што напярэдадні ў яго адбылася сустрэча з генеральным сакратаром, падчас якой і быў перададзены асабісты ліст кіраўніка беларускага МЗС аб сітуацыі вакол бежанцаў на заходніх межах Беларусі з выкладам афіцыйнай пазіцыі Беларусі па тых кроках, якія робяцца па вырашэнні сітуацыі і аказанні садзейнічання бежанцам”, – інфармуе БелТА.

Фота: Maxim Shemetov / Reuters