«Гэта ўсё працягнецца вельмі нядоўга»



Сёння, 15 снежня, палітыку дазволілі спатканне з жонкай Марынай Адамовіч. Спатканне Міколы Статкевіча і Марыны Адамовіч прайшло ў СІЗА-3 Гомеля. Калі Статкевіча перавязуць у калонію ў Глыбокім, пакуль невядома.

Па словах Марыны Адамовіч, Мікола Статкевіч прасіў перадаць словы падтрымкі для тых беларусаў, якія, нягледзячы ні на што, працягваюць дэманстраваць салідарнасць з вязнямі, супраціўляюцца, дапамагаюць сем’ям арыштаваных.

Мікола Статкевіч таксама просіць беларусаў не з’язджаць з краіны, бо вельмі хутка неабходна будзе нанова яе адбудоўваць, а для гэтага спатрэбіцца шмат сілаў.

Беларускае Радыё Рацыя