Гібрыдная агрэсія: актуальныя ўрокі



Найбольш верагодная агрэсія для сённяшняй Беларусі – гібрыдная з боку Расеі. Пра гэта ішла гаворка ў публічнай лекцыі, што адбылася ў менскім гатэлі “Манастырскі”.

Распавядае кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– У нас адбылася лекцыя, прысвечаная гібрыднай агрэсіі і ўкраінскаму досведу, якую вёў знаны ўкраінскі эксперт у гэтай галіне – Яўген Магда. Ён апошнія тры гады жыцця прысвяціў як раз вывучэнню спецыфікі гібрыднай агрэсіі супраць Украіны. Мы плануем правесці яшчэ два мерапрыемствы ў такім фармаце, якія будуць прысвечаныя знешней палітыцы Расеі. Зараз будзем вырашаць пытанне: альбо гэта будзе трэцяя лекцыя, прысвечаная стану і развіццю ўкраінскага вайсковага прамысловага комплексу, альбо як раз такі інфармацыйнай псіхалагічнай вайне.

Украінскі эксперт лічыць, што ў першую чаргу гібрыдная агрэсія Расеі скіраваная супраць Еўразвязу, каб падарваць ягоную стабільнасць і цэласнасць, а не супраць самой Украіны.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя. 

Фота аўтара