Гомель наведалі Павел Севярынец і Мікалай Казлоў



Гомель наведалі два прэтэндэнты на ролю адзінага кандыдата ад апазіцыі: Павел Севярынец і Мікалай Казлоў.

Гомельскі палітык і дэпутат Гомельскага гарсавета 21 склікання Андрэй Толчын параўнаў двух палітыкаў:

– Севярынец – гэта энергія, харызма вельмі добрая, маладосць – гэта бачна.Тое, што ён кажа – гэта перакаўча і ў гэта вераць. У Казлова харызмы на жаль менш, але досвед, падыход да рэчаіснасці і канкрэтных праблемаў у яго ёсць. Гэта два такіх годных чалавека, якія могуць працаваць. Самае галоўнае, што я пачуў, гэта тое, што ў выніку, калі праймерыз адбудзецца, калі прайграе кандыдат, альбо выйграе, астатнія ўвойдуць у яго каманду – гэта самае галоўнае дасягненне.

Беларусы павінныя абараняць суверэнітэт і незалежнасць краіны ўсімі магчымымі сродкамі. – Патэнцыйны кандыдат ад апазіцыі Мікалай Казлоў пракаментаваў сітуацыю, калі ва ўнутраныя справы Беларусі паспрабуе ўмяшацца суседняя краіна:

– Расея, дакладней нават не Расея, а Пуцін, Крэмль, яны не пакінулі намаганняў далучыць Беларусь. Тое, што цяпер націск трохі зменшыўся, гэта зусім не кажа пра тое, што нам трэба расслабіцца, што ўсе пытанні вырашаныя. Мы павінны выйсці з дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, бо гэтая дамова з’яўляецца пагрозай незалежнасці. Мы павінны выйсці з АДКБ, бо яна не нясе нічога акрамя пагрозы.

„Пратэсты ў Беларусі павінныя быць мірнымі”, – палітык спадзяецца, што ў краіне не паўторыцца ўкраінскі варыянт:

– Лепш да гэтага не даводзіць, чым больш людзей, тым больш шанцаў, што маніфестацыі будуць мірнымі. Я ведаю дакладна, што калі толькі мы ўсе ўстанем і пойдзем, то мы нічога не зробім. Калі да нас далучацца дзясяткі тысяч людзей, то мы можам усё.

Ці даспела беларускае грамадства да альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты?

– Ёсць частка грамадства, якая ўсведамляе, што наспела гэтая праблема і як трэба вырашаць. Да пэўнай часткі грамадства яшчэ трэба даносіць, пакуль людзям не стане балюча, калі не закране іх асабіста, то да многіх можа так і не дайсці. 

– Яшчэ пакуль не гатовы мы да альтэрнатыўных кандыдатаў. У нас павінна змяніцца больш пакаленняў. Большасць не цікавіць, абы паесці. Людзі ўжо даўно не падтрымліваць уладу, людзі нікога не падтрымліваюць. 

Сустрэча сабрала поўную залю ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палеская, 52. На мерапрыемства прыйшло каля 60 чалавек. Прысутныя распавялі, чаму вырашылі пайзнаёміцца з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты:

– Кожны грамадзянін абавязаны ведаць кандыдатаў, гісторыю ад а да я. 

– Трэба штосьці рабіць з нашай сістэмай, вось мы і робім.

– Мяне вельмі хвалюе будучыня нашай краіны, маіх дзяцей. 

– Я гэтым канкрэтна пачаў так шчыльна займацца пасля таго, як пабыў назіральнікам на пардламенцкіх выбарах. Раней я не давяраў уладзе і не вельмі напэўна давяраў апазіцыі. Вырашыў паглядзець на ўласныя вочы, мне прадаставілі такую магчымасць. Пасля гэтага я цяпер стараюся актыўна праяўляць грамадзянскую пазіцыю.

Адзіны кандыдат на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі будзе абраны падчас праймерыз. У папярэднім галасаванні ўдзельнічаюць шэсць чалавек: Павал Севярынец, Мікалай Казлоў, Юры Губарэвіч, Аляксей Янукевіч, Вольга Кавалькова і Ганна Канапацкая.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель