Гомельшчына падтрымала Беларускі нацыянальны кангрэс



Дэмакратычныя актывісты Гомельшчыны падтрымалі ідэю правядзення Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Каля 60 сябраў дэмакратычных аб’яднанняў і партыяў з Гомеля, Рэчыцы і Калінкавічаў сабраліся ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай на сустрэчу з палітыкамі Мікалаем Статкевічам і Вячаславам Сіўчыкам. Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч выказвае шкадаванне, што лідары апазіцыі не змаглі вызначыцца з адзінай пазіцыяй па будучых парламенцкіх выбарах.

Калі казаць пра гэтыя выбары, то я, калі б мы сабраліся раней, утварылі аргкамітэт, любую іншую пляцоўку, прапаноўваў бы наступнае. Да самага апошняга моманту кажам: мы на гэтыя выбары не ідзем, бо яны несумленныя. І тады будзе паніка ў ведамстве Макея, у яго партнёраў з таго боку. І пачнуць ужо тады круціць-угаворваць, які закон падправіць. Глядзіш – і атрымалі нешта падобнае да выбараў.

Беларускі нацыянальны кангрэс мае адбыцца 15 траўня ў Менску. У аргкамітэт Кангрэсу ўваходзяць Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зміцер Дашкевіч, Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык і яшчэ некалькі вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

  • http://facebook.com/profile.php?id=1785088229 Михаил Соболь

    Проект указа президента №…
    https://www.facebook.com/TRENDAZLOM.labor.movement/posts/1199422646737230

    Па ходу пытаньне.

    Колькі крокаў ад бездані зробе трохногі РОзуМ кожнай сваей нагой, што праз «вертыкальны», «гарызантальны» і «сама-з-сабойны»* СХОДЫ прапісаныя на васях прамавугольнай сістэмы каардынат?

    _________

    * – Глядзі КТБ – клюб трох біт. Калі па сьхеме ўсе канцы сходзяцца, але па рэальных #wwvv-адрасах яны не разводзяцца, то з маўклівай згоды двух іншых сходаў крок за трэці адмярае робат паводле алгарытма пазьбяганьня падзеньня ў прорву. Ўсё той жа прынцып функцыянаваньня самадзейнага канала «Зона умолчания» (ЗУ)
    https://www.facebook.com/Sobol.Michael/posts/10204482983953025?pnref=story

Комментарии для сайта Cackle