Грамадзяне КНР змогуць да трох сутак знаходзіцца ў Беларусі без віз



Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 338, які ўстанаўлівае для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі бязвізавы парадак уезду і выезду, а таксама транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў краіне на тэрмін да трох сутак. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Такі парадак прадугледжаны для грамадзян КНР, якія прыбываюць прамымі авіярэйсамі з аэрапортаў краіны грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці ў сапраўдным дакуменце для выезду за мяжу сапраўднай візы дзяржаў – членаў Еўрапейскага саюза або дзяржаў – удзельніц Шэнгенскай зоны.

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Фота zypraudu.info

[manual_related_posts]